У 2021 годзе «Найлепшай кнігай для дзяцей і падлеткаў» стала кніга Вольгі Гапеевай «Адна шкарпэтка і іншыя гісторыі» (выдавецтва «Галіяфы»).

У намінацыі «Найлепшае мастацкае афармленне» перамогу атрымаў Валерый Славук, які аздобіў збор чарадзейных казак «Вядзьмар, які рабіўся ваўком» (выдавецтва «Янушкевіч»).

У складзе літаратурнага журы ў гэтым годзе працавалі Вера Жыбуль (Бурлак), Наста Грышчук, Наталля Мядзвездь, Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская і Ціхан Чарнякевіч. У мастацкае журы ўваходзілі Кацярына Дубовік, Павел Татарнікаў і Ігар Юхневіч.

Імпрэзы, прысвечанай дзіцячай літаратуры і прэміі, сёлета не чакаецца.

Прэмія Цёткі ўручаецца з 2016 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0