Протаіерэй прызнаўся, што для яго дзіўны «негатыўны інфармацыйны шум», які ўзнік наконт факультатыва. Ён мяркуе, што ў такіх нападкаў была мэта, «каб мы не гадавалі сапраўдных патрыётаў, якія думаюць і аналізуюць, духоўна развітых».

«Сёння, калі гэты факультатыў рэальна ўкараніўся, зроблены першы крок, усе ўсё ўбачылі і зразумелі. Што гэта, вобразна кажучы, прарыў. Факультатыў дае нам падставы не толькі займацца чыста рэлігійнымі пытаннямі, але і духоўна і маральна ўзбагачаць чалавека. Калі не будзе чыстай душа, не будзе маральнай аснова, мы не можам казаць пра патрыятызм. Бо яго нельга прышчапіць па метадычцы, ён павінен нараджацца знутры», — сказаў Фёдар Поўны.

«Наклад 6 тысяч асобнікаў ужо стаў бестселерам. Сёння ўжо 60 тысяч асобнікаў трэба», — дадаў Фёдар Поўны.

Нагадаем, з гэтага навучальнага года ў школах новы факультатыў — «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму». Яго будуць праводзіць для 5-6-х класаў. Праграма складалася разам з праваслаўнай царквой.

Каталіцкі касцёл у абмеркаванні праграмы не ўдзельнічаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?