«Жыццё само па сабе — гэта боль. У дрэва таксама ўсё баліць. Але жыццё — гэта дэфіцыт. Ёсць такі момант: калі я знаходжуся ў стане Вялікага посту, пачынаю шанаваць па-асабліваму смак ежы і смак хлеба праз невялікі адрэзак часу. Аб чым гэта кажа? Гэта задавальненне. Голад — гэта жыццё, сытасць — гэта смерць.

Так і са свабодай: дэфіцыт павінны быць у свабодзе, ён нават неабходны. Адкуль гэта ідзе? Гэта навязаныя нам, славянскім народам, еўрапейскія каштоўнасці, правы чалавека.

Пытанне тады такое: дзе выконваюцца правы чалавека? Яны не выконваюцца нідзе. На мой погляд, тое, як будаваліся глабальныя сусветныя цывілізацыі — кітайская ці хрысціянская, — на чым яны будаваліся? На абавязках. Правы чалавека не могуць быць вышэйшымі за абавязкі.

Калі даць чалавеку правы, аблічча не будзе чалавечым.

Правы не могуць быць над абавязкамі. Першае — гэта абавязкі. Далей — масавасць мыслення. Мы ёсць тыя, хто нас акружае».

Таксама спявак заявіў:

«Чамусьці хтосьці вырашыў, што я разбіраюся ў палітыцы. Хто гэта вырашыў? «Мы самі гэта вырашылі». Хто самі? Нам навязалі гэта. Далі пагуляцца ў палітыку, але мы там не разумеем нічога. Займайцеся сваімі справамі. Артысты, спявайце песні».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?