Reuters.com

Reuters.com

Па словах афіцыйнага прадстаўніка Клінтана, 75-гадовы палітык «ідзе на папраўку» і «знаходзіцца ў добрым настроі».

CNN удакладняе, што прычынай шпіталізацыі стала заражэнне крыві (сепсіс). Клінтана даставілі ў бальніцу ў аўторак з-за пагаршэння самаадчування.

«Яго лечаць пры дапамозе антыбіётыкаў, і дактары сцвярджаюць, што ён рэагуе на іх станоўча», — гаворыцца ў сюжэце.

Журналісты тэлеканала паведамілі са спасылкай на дактароў і прадстаўнікоў экс-прэзідэнта, што Клінтана могуць выпісаць у суботу, 16 кастрычніка.

Палітык раней перанёс дзве аперацыі на сэрцы: у 2004 і 2010 гадах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0