Reuters.com

Reuters.com

Польскі парламент у чацвер, 14 кастрычніка, прагаласаваў за легалізацыю выгнання мігрантаў на мяжы. Змены ў закон прадугледжваюць, што незаконныя мігранты, затрыманыя на месцы, павінны пакінуць тэрыторыю Польшчы. Ім таксама можа быць забаронены ўезд у краіну на тэрмін ад шасці месяцаў да трох гадоў.

Акрамя таго, новаўвядзенне дазваляе польскім уладам пакідаць без разгляду хадайніцтва аб прадастаўленні прытулку, пададзенае пасля незаконнага перасячэння мяжы, калі заяўнік не прыбыў наўпрост з зоны, дзе яго жыццё або свабода знаходзіліся пад пагрозай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0