Імем вядомага савецкага пісьменніка Сцяпана Злобіна прапануюць назваць праектаваную вуліцу № 4 у межах вул. Лынькова, Пятра Глебкі, праезда Масюкоўшчына, а бульвару ў межах вуліц Кірава, Леніна, Ульянаўскай, стадыёна «Дынама» прысвоіць назву бульвар 17 Верасня, паведамляюць Мінск-навіны.

Пісьменнік Сцяпан Злобін у 1941 годзе трапіў у нямецкі палон і апынуўся ў Мінску, у канцлагеры. Пасля няўдалых ўцёкаў быў этапаваны ў лагер на тэрыторыі Германіі і вызвалены толькі ў 1945 годзе. Яго аўтабіяграфічны раман «Зніклыя без вестак» (1962) стаў значным унёскам у справу рэабілітацыі былых савецкіх ваеннапалонных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0