Фота Мінабароны
Беларускі вайсковы кантынгент адправіўся ў Таджыкістан. Ён возьме ўдзел у сумесным вучэнні з калектыўнымі сіламі аператыўнага рэагавання АДКБ «Узаемадзеянне-2021», а таксама ў вучэнні з сіламі і сродкамі разведкі «Пошук-2021» і спецыяльным вучэнні «Эшалон-2021», паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.
Па словах першага намесніка начальніка Генеральнага штаба Ігара Караля, вучэнні планавыя: «Галоўная асаблівасць вучэнняў у тым, што на адным палігоне комплексна пройдуць адразу тры вучэнні. У вучэннях возьмуць удзел не толькі вайскоўцы ад Узброеных сіл. Сёлета задзейнічаны прадстаўнікі фарміраванняў сіл спецыяльнага прызначэння — ад унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў і ад Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, якія ўваходзяць у склад Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання. Яны будуць выконваць свае спецыяльныя задачы ва ўзаемадзеянні з вайсковымі падраздзяленнямі».