Георгі Гангадзэ.

Георгі Гангадзэ.

Супрацоўнікі Генеральнай пракуратуры Украіны разам з прадстаўнікамі службы бяспекі затрымалі колішняга кіраўніка крымінальнай разведкі МУС Украіны Аляксея Пукача, якога абвінавачваюць у забойстве журналіста Георгія Гангадзэ.

Пукача затрымалі 21 ліпеня ў Жытомірскай вобласці. Цяпер ён знаходзіцца ў Галоўным следчым упраўленні Генпракуратуры.

Летась апеляцыйны суд Кіева прызнаў вінаватымі ў забойстве журналіста трох колішніх супрацоўнікаў дэпартамента знешняга назірання і крымінальнай разведкі МУС Украіны. Іх прысудзілі да 12 і 13 гадоў пазбаўлення волі.

Яшчэ адзін абвінавачаны — колішні кіраўнік гэтага дэпартамента Аляксей Пукач — знаходзіўся ў вышуку.

Замоўнікі забойства дагэтуль невядомыя.

Генеральны пракурор Аляксандр Мядзведзька заяўляў, што знікненне Пукача, а таксама гібель колішняга міністра ўнутраных спраў Юр’я Краўчанкі ўскладняе расследаванне крымінальнай справы пра арганізатарў забойства журналіста Гангадзэ.

Гангадзэ знік 16 верасня 2000 года ў Кіеве. У лістападзе таго ж году ягонае абезгалоўленае цела было знойдзена ў лесе. Неўзабаве пасля гэтага былы маёр дзяржаховы Мікалай Мельнічэнка абнародваў запісы, нібыта зробленыя ў кабінеце тагачаснага прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы. На стужцы голас, падобны да Кучмавага, дае загад «разабрацца з журналістам».

Радыё Свабода

Глядзі таксама:
Пра Гангадзэ ў Вікіпедыі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0