Гаворка ідзе пра 41-гадовага бізнэсоўца Ігара Бузука, якога затрымалі летам пры спробе з'ехаць з Беларусі.

Мужчына ў ноч на 11 ліпеня 2021 года на мемарыяльным комплексе «Курган славы» замацаваў на флагштоку над дзяржаўным сцягам палотнішча бел-чырвона-белага колеру.

У відэароліку, знятым УУС Гродна, мужчына распавядае, што ён прыехаў да кургана на ровары, замацаваў бел-чырвона-белае палотнішча па-над чырвона-зялёным пры дапамозе сцяжак і падняў сцяг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2