«SanRemo Junior» — адзін са знакамітых конкурсаў для дзяцей да 15 гадоў, які праходзіць пад патранажам Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) і адміністрацыі Сан-Рэма.

Конкурс праходзіць на сцэне папулярнай канцэртнай залы «Ariston». Галоўнае яго адрозненне ад большасці вакальных конкурсаў у тым, што ўсе ўдзельнікі «Sanremo Junior» выступаюць пад музыку вядомага жывога сімфанічнага аркестра з Італіі.

Рэспубліку Беларусь прадставіла 14-гадовая Ксенія Галецкая, якая ярка выканала легендарны хіт гурта «The Jackson 5» «Who's Loving You».

Нашу артыстку ў Італіі суправаджала Таццяна Трухан, педагог па вакале з вялікім і паспяховым вопытам падрыхтоўкі вакалістаў да розных рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?