Аляксандр Леаненка (справа).

Аляксандр Леаненка (справа).

Наста Палажанка і Дзяніс Карноў падалі заявы ў пракуратуру і РУУС Фрунзенскага раёну з патрабаваннем працягнуць следства крымінальнай справы па факце выкрадання 25 сакавіка.

На Дзень Волі маладзёнаў затрымалі каля станцыі метро «Каменная горка», і адвезлі ў раён вёскі Тарасава. «Нас сілай закінулі ў машыну, адабралі мабільныя тэлефоны, насунулі на вочы шапкі і павезлі ў Гродзенскім напрамку. Пасля гэтага Дзяніса некуды перасадзілі, заявіўшы, што павязуць яго ў пастарунак, але ў які — не сказалі. Мяне павезлі далей і высадзілі з машыны на трасе ў раёне вёскі Тарасава. Назад я дабіралася на спадарожных машынах», — расказвала тады Палажанка.

Карнова ж адвезлі яшчэ далей. Яму зрэзалі нажом штаны, фактычна ператварыўшы іх у шорты, збілі, а потым выкінулі з машыны.
«Маладафронтаўцы» адразу звярнуліся ў міліцыю, але нядаўна атрымалі паведамленне, што расследаванне справы прыпыненае. Цяпер жа Палажанка і Карноў просяць правесці праверку па чалавеку, якога яны лічаць выкрадальнікам.

Маладзёны пабачыўшы ў СМІ фотаздымак супрацоўніка спецпадраздзялення «Алмаз» Аляксандра Леаненку, пазналі ў ім чалавека, які кіраваў іхным выкраданнем. У гэтым Наста і Дзяніс упэўненыя амаль стопрацэнтна.

Ён ішоў па крымінальнай справе па выкраданню Змітра Завадскага, але следства не знайшло доказаў ягонай віны. У свой час Леаненка працаваў у службе аховы Лукашэнкі, а нядаўна кіраўнік дзяржавы ўзнагародзіў байца медалём «За адвагу».

Адказ з пракуратуры і міліцыі павінен прыйсці цягам месяца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?