Перагрэты паток атамаў разбурае ў каровіным гнаі малекулы шкодных для навакольнага асяроддзя аміяку і метану. Аміяк пры апрацоўцы «штучнай маланкай» ператвараецца ў чысты азот — фермеры выкарыстоўваюць яго як угнаенне.

Выпрабаванні тэхналогіі ў Бакінгемшыры паказалі зніжэнне ўтрымання аміяку ў вадкім гнаі на 90%, а выкідаў метану — на 99%.

Распрацоўшчыкі адзначаюць, што тэхналогія можа дапамагчы вырашыць праблему змены клімату і змагацца з забруджваннем паветра ў сельскай мясцовасці і гарадскіх раёнах: пасля апрацоўкі гной пахне «марскім узбярэжжам». Калі тэхналогія стане даступнай, яе пачнуць прымяняць паўсюдна.

Каровы — рэкардсмены па выкідах метану, аднаго з асноўных парніковых газаў. Ён трапляе ў атмасферу праз адрыжку і гной, выпрацоўваючыся ў кішэчніку падчас пераварвання клятчаткі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?