Вольгу Класкоўскую зноў змяшчалі ў штрафны ізалятар на 10 сутак, хоць яна цяпер знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу ў гомельскай жаночай калоніі. Прычына пакарання невядомая. Тэрмін ШІЗА не залічваецца ў тэрмін ПКТ, таму адтуль яна выйдзе толькі 13 лістапада, а не трэцяга, як планавалася. Пра гэта паведамляе маці Вольгі Людміла. Па яе словах, «у карцары быў холад, і ўсе хваробы Вольгі зноў абвастрыліся: пагаршаецца зрок, ацякаюць ногі, і болі ў пазванку», паведамляюць праваабаронцы.

Таксама стала вядома, што ўзбуджаную 26 красавіка крымінальную справу па арт. 369 КК за абразу міліцыянта з Брэста супраць палітзняволенай накіравалі для расследавання ва ўпраўленне Мінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0