У Крычаве міліцыя затрымала журналіста і былога рэдактара недзяржаўнай газеты «Вольны горад» Сяргея Няроўнага, паведамляе БАЖ.

У кватэры журналіста прайшоў ператрус, сілавікі забралі камп'ютарную тэхніку. На самога Сяргея Няроўнага склалі адміністрацыйны пратакол за нібыта распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (19.11 КаАП).

Журналіста пакінулі ў ізалятары да суда, які пройдзе ў панядзелак.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?