Фінальны матч паміж Перу і Германіяй:

Турнір праходзіў на корце памерам 8 на 8 метраў, а ў яго цэнтры паставілі аўтамабіль, канапы і іншыя прадметы, якія перашкаджалі гульцам. Адзінае правіла гульні — утрымаць шарык у паветры як мага даўжэй і не перашкаджаць свайму суперніку. Гулец атрымлівае пункт, калі іншы спартсмен не паспявае адбіць шарык і ён кранаецца падлогі.

У фінале перуанец Франчэска дэ ла Крус перамог немца Яна Спіса з лікам 6:2. 

Сам чэмпіянат свету па гульні ў паветраны шарык натхнёны не толькі дзіцячай гульнёй, але і віруснымі відэа з ціктоку братоў Антоніа і Дыега Арэдонда з Арэгона. Падчас каранціну іх ролікі сталі віруснымі ў сацсетках.

Чэмпіянат свету арганізаваў абаронца «Барселоны» Жэрар Піке і кіберспартыўны каментатар і блогер Ібай Льянас. Ціктокераў заўважыў Льянас і прапанаваў Піке арганізаваць і праінвеставаць турнір. У Balloon World Cup сустрэліся прадстаўнікі з 32 краін — у тым ліку і браты Арэдонда, яны выступалі за ЗША.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?