Пад вечар на сайце ведамства з'явіўся дакумент «Пералік арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці». У ім ужо дзве арганізацыі: «Дзе.чат» і «Рабочы рух/Пашыраны круглы стол». 

Яшчэ ўчора прадстаўнік ГУБАЗіК Вячаслаў Арлоўскі ў эфіры СТБ заявіў, што найбліжэйшым часам у Беларусі некалькі тэлеграм-каналаў і чатаў, прызнаных экстрэмісцкімі, будуць прызнаныя экстрэмісцкімі фарміраваннямі, а сёння ўжо дзве арганізацыі ў іх ліку. 

«Тэлеграм-канал можа прызнавацца як экстрэмісцкім матэрыялам, так і экстрэмісцкім фарміраваннем, — тлумачыў Арлоўскі. — Калі ў яго статус экстрэмісцкага фарміравання, то яго падпісанты сапраўды могуць стаць фігурантамі крымінальных спраў. Што тычыцца падпіскі на каналы, якія прызнаюцца экстрэмісцкімі матэрыяламі, то яна пакуль не караецца». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0