Справу разглядала суддзя Таццяна Лабацкая.

Падчас судовага следства Сяргей Іваноў прызнаў толькі адзін эпізод, які нібыта ўчыніў пад уплывам асабістых матываў — страты дзіцяці: паехаў на сваёй таксоўцы ў лес і пры дапамозе дроту закараціў рэйкавы ланцуг, піша «Віцебская Вясна».

Па іншых эпізодах віны не прызнаў. Заявіў, што сам сябе абгаварыў падчас следства.

У сваіх дзеяннях раскаяўся. Прызнаўся, што і не падазраваў, што можа быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці, спадзяваўся выйсці на волю пасля суду.

Прысуд, які быў вынесены 18 кастрычнік, не набыў законнай моцы. У Іванова ёсць магчымасць абскардзіць рашэнне ў Віцебскім абласным судзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0