29-гадовы жыхар райцэнтра не паспеў распарадзіцца грашыма на будаўніцтва храма (668 рублёў). Яго затрымалі.
Завялі крымінальную справу.
Ахоўнік крамы па сістэме відэаназірання ўбачыў, як наведвальнік выносіць царкоўную скрыню з грашыма. Пра здарэнне паведаміў у РАУС, мужчыну затрымалі, паведамляе прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкама.