Кантралёры атрымлівалі ад парушальнікаў грошы, пасля чаго ў некаторых выпадках праз адсутнасць дакументаў у безбілетнікаў адпускалі іх. Фармальна ж у такіх выпадках неабходна даставіць парушальніка ў міліцыю для высвятлення асобы. Пастановы аб адміністрацыйным спагнанні складалі на іншых безбілетнікаў, якіх лавілі раней. Копія пастановы, як правіла, на рукі грамадзянам не выдавалася.

Былі выпадкі, калі кантралёры атрымлівалі ад пасажыраў грошы і не выносілі пастановы аб адміністрацыйным спагнанні.

Пацярпелымі прызнаныя дзевяць чалавек.

Абвінавачаныя — мужчына 57 гадоў, 46-і 51-гадовая жанчыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0