У Літве чарговы рэкорд восені 2021-га. З Беларусі за апошнія суткі прарываліся 149 мігрантаў. Літоўскія памежнікі іх не прапусцілі і развярнулі назад (за выключэннем 11 чалавек, якіх затрымалі), паведамляе Delfi.

У нядзелю нелегальна літоўскую мяжу спрабавалі перайсці 93 мігранты, у суботу — 91, у пятніцу — 35, у чацвер — 55, у сераду — 76, у аўторак — 93.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?