Тэрыторыя ўчастка, які прапануюць забудаваць, размешчана ля паўднёвай мяжы вёскі Тарасава на заходняй ускраіне Мінска.

Мяркуючы па канцэпцыі, тут хочуць узвесці жылы комплекс, гандлёвы і сацыяльны аб'екты.

Комплекс складаецца ў тым ліку са зблакаваных аднакватэрных двухпавярховых жылых дамоў тыпу буйнапанэльнага домабудавання. Але ў асноўным гэта будуць трохпавярховыя, пяціпавярховыя і сяміпавярховыя жылыя дамы. Таксама плануецца дзіцячы сад на 150 месцаў і двухпавярховы гандлёвы цэнтр.

Акрамя гэтага, тут хочуць зрабіць плоскасныя аўтастаянкі і адкрытыя шматузроўневыя паркінгі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0