Па прыбыцці ў Парыж Савельеў распавёў падрабязна сваю гісторыю: ён прабыў у расійскай турме 7,5 года — у 2013 годзе яго затрымалі з буйной партыяй наркотыкаў у Краснадары. Па словах заснавальніка праваабарончага праекта Уладзіміра Асечкіна, гэта адбылося так: праграміста папрасілі перавезці сістэмны блок на машыне ў іншы горад, але праз некалькі хвілін яго спынілі аператыўнікі ФСБ. Падчас ператрусу яны выявілі камп'ютар і «шэсць кілаграм сінтэтычных наркотыкаў» у ім.

Асечкін распавядаў, што ўвесь час следства Савельева збівалі, а праз два гады суд прызначыў яму дзевяць гадоў. Пакаранне ён адбываў у Саратаўскай вобласці, дзе з лютага 2016 года па люты 2021 года працаваў адміністратарам відэакамер назірання ў сухотнай бальніцы №1 (АТБ-1).

Савельева датэрмінова вызвалілі за добрыя паводзіны, чаму часткова спрыяла яго праца. Праграміст захаваў відэазапісы катаванняў зняволеных і сцэн сэксуальнага гвалту на USB-назапашвальнікі і схаваў каля выхаду з турмы. У дзень вызвалення — ужо пасля ператрусу — ён забраў флэшкі.

24 верасня Савельева затрымалі ў аэрапорце Пулкава ў Пецярбургу і прымусілі падпісаць паказанні аб тым, што ён нібыта працаваў у інтарэсах «нейкай замежнай дзяржавы». 

Пасля допыту Савельеў з'ехаў у Мінск і звязаўся з Gulagu.net — тады праваабаронцы вырашылі, што яго неабходна эвакуіраваць. У Мінск Савельеў дабраўся на маршрутцы, якая ідзе праз расійска-беларускую мяжу. Там, па словах Асечкіна, ён заўважыў вонкавае назіранне, а ў кватэры знайшоў «прадметы, якія нагадваюць нешта, звязанае з жучкамі».

З Мінска праграміст вылецеў у Стамбул, адтуль — у Туніс, а там узяў квіток назад у Беларусь, але з прыпынкам у аэрапорце Шарль-дэ-Голь у Парыжы. Прыбыўшы туды ў ноч на 16 кастрычніка, Савельеў звярнуўся ў паліцыю і папрасіў палітычнага прытулку.

«Ніколі я не гвалціў». Што стала вядома пра беларускага Сноўдэна, які раскрыў праўду пра катаванні ў расійскіх турмах

Беларус, які захаваў відэаархіў катаванняў у расійскіх турмах, будзе прасіць прытулак у Францыі 

Агромністы відэаархіў катаванняў у расійскіх турмах дапамог раздабыць беларускі айцішнік

Gulagu.net апублікаваў апавяданне беларускага праграміста, які перадаў праваабаронцам відэа катаванняў зняволеных у Расіі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?