У дыпламатычныя прадстаўніцтвы краін Еўрасаюза ў Мінску прыходзіць заключэнне нямецкага эксперта Марціна Фінке адносна таго, што ніякіх працэсуальных парушэнняў у справе Аўтуховіча няма, паведаміў «НН» праваабаронца Алег Воўчак.

У Мінску прафесар універсітэта Пасау (Ніжнія Баварыя) знаходзіўся з 8 па 10 ліпеня, дзе знаёміўся з матэрыяламі справы. Праз такі хуткі час Фінке паспеў падрыхтаваць сваё заключэнне. Найхутчэй, што немец меў сустрэчы толькі са следчым Кухарчыкам. Ні з Аўтуховічам, ні з ягоным адвакатам, ні з сем’ямі арыштаваных, ні з дыпламатамі ён не сустракаўся.

«Узнікаюць пытанні: хто прымаў, запрашаў, фінансаваў немца?», — запытваецца Воўчак. Праваабаронца кажа, што яны выступаюць катэгарычна за міжнародную экспертызу па справе Аўтуховіча, але пры ўмове, што яна будзе адкрытай і публічнай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?