Калядны міжнародны турнір на прызы Лукашэнкі, што праводзіўся ў пачатку студзеня, у 2022 годзе таксама не адбудзецца.

«Зыходзячы з абмежаванняў на перамяшчэнні, узросту ўдзельнікаў турніру і дзейных рэкамендацый СААЗ па зніжэнні рызык распаўсюджвання вірусных інфекцый, арганізатарамі было прынята рашэнне аб яго адмене», — паведамляе Федэрацыя хакея Беларусі.

У студзені 2021-га ён таксама не праводзіўся. Афіцыйнай прычынай таксама называўся каранавірус.

Калядны міжнародны турнір праходзіў з 2005 года. Каманда Лукашэнкі выйгравала яго 13 разоў з 16.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0