Гэта другі горшы вынік сярод пазіцый, якія аператыўна публікуюць статыстычныя органы (пасля будаўнічага сектара). Зніжэнне дабаўленай вартасці прывяло да тармажэння росту ВУП Беларусі на 0,5 працэнтных пункта, гэта значыць, што ў адсутнасць аграрнага спаду эканамічны рост за 9 месяцаў склаў бы не 2,7%, а каля 3,2%.

Вытворчасць сельгаспрадукцыі за 9 месяцаў скарацілася да 2020 года на 6,6%. Пры гэтым спад асобна за верасень склаў 13,7%. Памяншэнне выпуску ў сельскай гаспадарцы звязана з падзеннем валавога збору раслінных культур.

На 1 кастрычніка збор збожжавых і зернебабовых без кукурузы ў тонах знізіўся да такой жа даты ў 2020-м на 19,7%, бульбы — на 28,4%, гародніны адкрытага грунту — на 18,2%, цукровых буракоў — на 18%.

За 8 месяцаў 2021-га сярэдні заробак у раслінаводстве вырас да 2020-га ўсяго на 2,8%, у жывёлагадоўлі — на 3,7%.

Параўнайце: рост рэальнай зарплаты ў цэлым па эканоміцы склаў 5,2%. Вядома, што аграрыі займаюць адно з апошніх месцаў у краіне па памеры гадзіннага заробку і адначасова працуюць больш за астатніх.

То-бок пры нізкім росце сярэдняй зарплаты ў галіны адрыў ад іншых відаў дзейнасці ў эканоміцы не скарачаецца. За 8 месяцаў па аграсектары было звольнена 63 тыс. работнікаў, а прынята на працу — 59 тыс. Такім чынам, чысты адток кадраў з флагманаў галіны склаў каля 4 тыс. чалавек.

Сярэдняя рэнтабельнасць продажаў па флагманах сельскай гаспадаркі склала за 8 месяцаў каля 6,5%. Аднак медыянная рэнтабельнасць у галіны істотна ніжэйшая. Гэта вынікае з размеркавання флагманаў па ўзроўні рэнтабельнасці: 26,4% кампаній неслі страты з продажаў (нерэнтабельныя), а 34,5% мелі рэнтабельнасць у межах 0-5%.

Сярод флагманаў галіны нізкая ўдзельная вага высокадаходных бізнэсаў. Усяго 3,9% кампаній у 2021 годзе паказалі рэнтабельнасць продажаў не менш за 20% і толькі 0,6% — не ніжэй за 30%.

На 1 верасня сумарныя даўгі флагманаў сельскай гаспадаркі склалі 16,3 млрд BYN, і гэта максімальная сума за ўсю гісторыю замераў па бягучай методыцы. Папярэдні рэкорд пратрымаўся ўсяго 2 месяцы. З пачатку 2021 года памер сукупнай запазычанасці ў сельскай гаспадарцы вырас на 9,3%.

«Беларусь не з’яўляецца аграрнай краінай. І дзякуй Богу». Эканаміст параўнаў рост сельскай гаспадаркі і IT

«Больш працаваць няма каму, я тут адзін». Выпускнік аграрнага ўніверсітэта расказвае пра сваё размеркаванне

Перспектыўная тэхналогія: гной на фермах будуць апрацоўваць плазменным зарадам