Сёння мусіў адбыцца працяг разгляду папярэдняй адміністрацыйнай справы супраць журналіста. Але з-за вялікай колькасці недакладнасцяў суд адправіў справу на дапрацоўку.

На ганку суда міліцыя зноў затрымала журналіста, цяпер ужо па новай справе. Няроўнага зноў вінавацяць у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў (19.11 КаАП) і зноў затрымалі на 72 гадзіны да суда.

У мінулыя выходныя дома ў Сяргея Няроўнага міліцыя правяла вобшук, забралі камп'ютарную тэхніку.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?