«Ён сачыў за ходам цячэння маёй хваробы. У першую чаргу, каб разумець тэндэнцыі, разумець паводзіны сённяшняга штама, які зараз цыркуліруе, — сказала Наталля Эйсмант. — Вострая фаза цягнулася літаральна некалькі дзён.

Дактары ўжо добра знаёмыя з каранавірусам. Нашы дактары ўжо ўмеюць яго лячыць. Таму, вядома, тая фаза, што патрабуе знаходжання ў бальніцы, самая вострая фаза, цягнулася літаральна 2-2,5 дня. Пасля гэтага, калі стала значна лягчэй (вы разумееце, дома дапамагаюць і сцены, вельмі хацелася дадому), вядома, калі гэта было магчыма, дактары мяне з бальніцы выпусцілі.

Дома… Усё, як рэкамендуецца, усё па класіцы жанру. Я старалася як мага больш дыхаць паветрам, прытрымлівацца ўсіх парад дактароў. Але весці такі актыўны лад жыцця. Гэта сапраўды вельмі дапамагло. Як бачыце, некалькі дзён у шпіталі, потым некалькі дзён узнаўлення дома. І літаральна ў хуткім часе я была на працы. Безумоўна, не падвяргаючы нікога ніякай небяспецы».

Цікава, што на злівах аўдыяразмоў за лістапад мінулага года голас, падобны да голаса Наталлі Эйсмант, казаў пра адсутнасць пахаў: «Мне ўсё роўна падаецца, што гэта вось яно». Гаворка недвухсэнсоўна ішла пра каранавірус.

Але тады Лукашэнка яшчэ называў каранавірус «псіхозам». Як стала вядома з запісаў размоў, што трапілі ў сетку, на той момант топавыя чыноўнікі хадзілі на пасяджэнні без масак, а прызнавацца ў хваробе Лукашэнку баяліся.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?