Як доўга працягнецца працэс, не ўдакладняецца. У СААЗ адзначылі, што дату яго заканчэння вызначаць, як толькі арганізацыя атрымае ўсе неабходныя даныя і завершацца наступныя інспекцыі, піша РБК.

На старонцы расійскай вакцыны ў Twitter гаворыцца, што працэдура прэкваліфікацыі прэпарату «ідзе ў адпаведнасці з графікам і ўступае ў завяршальную стадыю». У паведамленні адзначаецца таксама, што інспектары СААЗ неўзабаве прыедуць у Расію, каб правесці неабходныя праверкі і аформіць дакументы, патрэбныя для адабрэння прэпарату.

СААЗ прыпыняла працэс сертыфікацыі вакцыны 15 верасня. Падчас інспекцыі на адной з фабрык, дзе вырабляецца вакцына, выявілі недахопы вытворчасці. 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?