Пра гэта журналістам распавёў прадстаўнік Цэнтральнага НДІ эпідэміялогіі Расспажыўнагляду Каміль Хафізаў, піша meduza.io.

Упершыню гэты варыянт выявілі ў Вялікабрытаніі, а затым у некаторых іншых краінах Еўропы, у ЗША і Ізраілі. Па даных брытанскіх навукоўцаў, AY.4.2 можа быць на 10-15% заразнейшы за зыходны штам.

На думку Хафізава, новы варыянт мае патэнцыял да распаўсюджвання як у Расіі, так і ў астатнім свеце, і можа паступова выцесніць мінулую версію.

Аднак ён выказаў упэўненасць у тым, што зарэгістраваныя ў Расіі вакцыны ад каранавіруса будуць эфектыўныя супраць варыянта AY.4.2.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?