LETA

Каменданцкая гадзіна будзе дзейнічаць з 20:00 да 5:00. Выходзіць дазволена толькі ў выпадках абгрунтаванай неабходнасці.

Забарона на перасоўванне падчас дзеяння каменданцкай гадзіны не распаўсюджваецца:

— на тых, хто едзе або вяртаецца з працы ці службы. Прычым трэба прадставіць пасведчанне, дзе ўказаць імя, прозвішча, персанальны код, месца жыхарства або знаходжання, прычыну і час выхаду на вуліцу, назву, адрас месца працы, працадаўцы і кантактныя нумары тэлефонаў,

— тыя, каму неабходна атрымаць медыцынскія паслугі (у тым ліку прышчэпку ад COVID-19), псіхалагічную дапамогу, ці тыя, каму трэба атрымаць паслугі ветэрынарнай медыцыны для свайго гадаванца, наведаць кругласутачную аптэку:

— тыя, каму трэба прыбыць у аэрапорт, порт, чыгуначны вакзал або аўтавакзал, або вярнуцца адтуль. Але таксама павінна быць пасведчанне з персанальным кодам, месцам жыхарства, прычынай і часам выхаду на вуліцу, месцам атрымання паслугі.

З 20:00 да 5:00 паслугі таксі і камерцыйныя перавозкі на легкавых аўто могуць аказвацца толькі жыхарам, у якіх ёсць пералічаныя вышэй прычыны выйсці на вуліцу. У салоне таксі можа знаходзіцца толькі адзін чалавек (дапускаецца — з дзіцем ці з чалавекам, якому ў сілу ўзросту або інваліднасці патрэбны асістэнт) або члены адной хатняй гаспадаркі.

Школы: «дыстанцыйнае» да 15 лістапада, для 1-3-х класаў да 1 лістапада.

Праца: непрышчэпленым — уваход па тэсту. Усім, хто можа перайсці на дыстанцыйную працу, рэкамендуецца гэта зрабіць. Непрышчэпленыя работнікі, якія не могуць працаваць дыстанцыйна, будуць павінны паказваць негатыўны вынік тэста на COVID-19. Тэст павінен быць зроблены не раней, чым за 72 гадзіны да паказвання.

Усе супрацоўнікі, якія працуюць вочна (уключаючы вакцынаваных і перахварэлых) павінны штодня пацвярджаць у пісьмовай форме, што ў іх няма прыкмет вострага рэспіраторнага інфекцыйнага захворвання і што яны не кантактавалі напрамую з асобамі, якія падлягаюць ізаляцыі, каранціну або самаізаляцыі.

У салонах гарадскога і грамадскага транспарту змогуць знаходзіцца толькі 50% ад прадугледжанай колькасці пасажыраў. Калі немагчыма кантраляваць пасадку і высадку, то маркіруюцца сядзячыя месцы.

Крамы і паслугі першай неабходнасці:

з 6:00 да 19:00 падчас лакдаўну працаваць будуць толькі крамы з таварамі першай неабходнасці. Пад вызначэнне крам, якія працуюць у лакдаўн, падпадаюць:

крамы, у якіх не менш за 70% асартыменту — прадукты харчавання; крамы, у якіх не менш за 70% — тавары гігіены; аптэкі і ветэрынарныя аптэкі; крамы з кормам для жывёл; тавары з оптыкай (акуляры, лінзы і г. д); аўтазаправачныя станцыі; месцы гандлю прэсай і кніжныя крамы; крамы тавараў і паслуг камунікацыі; месцы гандлю кветкамі; касы рэгіянальных аўтавакзалаў і чыгуначных вакзалаў (прадаюцца квіткі на маршруты ўнутры краіны).

Адчыняцца крамы змогуць толькі ў 6:00, зачыніцца будуць павінны ў 19:00.

Выключэнне: аўтазаправачныя станцыі і кругласутачныя аптэкі, месцы прыёму турыстаў, цэнтры вакцынацыі ад Covid-19 могуць працаваць у ранейшым рэжыме.

Латвія гарыць ад кавіду. А мясцовыя, каб не рабіць прышчэпкі, гатовыя за грошы заражацца вірусам

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?