Фота Віктара Малышчыца

У пятніцу ноччу на большай частцы тэрыторыі краіны, удзень месцамі — кароткачасовыя дажджы. Прагназуецца моцны парывісты паўднёва-заходні вецер.

Днём будзе +8-14, у Мінску да +11.

У суботу, 23 кастрычніка, на большай частцы тэрыторыі — кароткачасовыя дажджы. Вецер парывісты, месцамі па паўднёвым захадзе моцны парывісты. Удзень +6-12 градусаў цяпла. У Мінску да +8.

У нядзелю пахаладае. Хмар стане менш і ападкі ў многіх рэгіёнах спыняцца, але па паўночным усходзе краіны магчымы першы ў гэтым сезоне сімвалічны снег. Удзень будзе +4-10.

У пачатку наступнага тыдня удзень тэмпература паветра будзе знаходзіцца ў межах ад плюс +5-7 да +10-12 градусаў.

А вось ў сярэдзіны наступнага тыдня халоднае паветра пакіне Беларусь і ўстановіцца ўмерана цёплае як для канца кастрычніка надвор'е.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?