«Я на волі. Супрацоўнікі міліцыі абмежаваліся допытам і ператрусам. Афіцыйная прычына зусім фантасмагарычная: нейкі цэлы падпалкоўнік з Магілёва вырашыў, што я датычная да дэструктыўнай дзейнасці ў сетцы «Аднакласнікі» і ў мяне дома знаходзяцца матэрыялы, якія праліваюць святло на завадатараў абраз супрацоўнікаў міліцыі», — напісала Аксана ў Facebook.

У маі ў Аксаны Зарэцкай ужо праходзіў ператрус. У сярэдзіне чэрвеня яе разам з сябрамі затрымалі на анлайн-прэм’еры спектакля «Белы трусік, Чырвоны трусік» — пазней Зарэцкай прысудзілі 2900 рублёў штрафу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0