Таварыства беларускай культуры ў Літве звярнулася з лістом да кіраўніка рымска‑каталіцкай царквы ў Беларусі, мітрапаліта Мінска‑Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча з просьбай аб дапамозе.

Яны просяць мітрапаліта Кандрусевіча з просьбай дапамагчы ўсталяваць у Вільні шыльду гонар каталіцкага святара Адама Станкевіча.

«Мы лічылі сваім святым абавязкам ушанаваць яго памяць у Вільні, у тым самым касцёле Св. Мікалая, дзе ён большасць свайго святарскага жыцця нёс сваю паслугу Пастыра Каталіцкага Касцёла, гаворыцца ў звароце. — І вось па незразумелых нам прычынах атрымалі прыкрае непаразуменне —

Віленская арцыбіскупская курыя адмовіла ва ўсталяванні мемарыяльнай шыльды ў гонар кс. Адама Станкевіча».

ТБК звяртаецца з просьбай паспрыяць усталяванню шыльды, нягледзячы на тое што гэтае пытанне знаходзіцца па‑за межамі юрысдыкцыі мітрапаліта Мінска‑Магілёўскага.

«Мы цудоўна разумеем, што Вільня знаходзіцца па‑за межамі Вашай юрыдыкцыі і Вы, як Мінска‑Магілёўскі Мітрапаліт, тут не можаце нічога вырашаць

і паводле кананічнага права Каталіцкага Касцёла не маеце правоў умешвацца ў справы іншай дыяцэзіі, але спадзяёмся, можа на якім‑небудзь узроўні зможаце паўплываць на гэту справу. Можа змаглі б вырашыць яе з дапамогай Ватыкана», - гаворыцца ў звароце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0