Фота ўкраінскай паліцыі
Шасцёра чалавек дастаўленыя ў Абухоўскую бальніцу, паведамляе Мінздароўя.
Пасля першаснага агляду дактары паведамілі беларускім калегам, што пацярпелыя атрымалі траўмы сярэдняй і лёгкай ступені. Іх жыццю нічога не пагражае.
Спецыялісты Міністэрства аховы здароўя Беларусі знаходзяцца ў пастаянным кантакце з украінскімі спецыялістамі, паведамляе ведамства.