У пастанове, паводле Мінздароўя, актуалізаваныя санітарна-супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы ў перыяд рэгістрацыі выпадкаў інфекцыі COVID-19. Гаворка ідзе аб забеспячэнні кантролю з боку кіраўнікоў аб'ектаў і арганізацый за тым, як выкарыстоўваюцца сродкі абароны органаў дыхання работнікамі і фізічнымі асобамі. У тым ліку пры адсутнасці магчымасці арганізацыі ўмоў для выканання сацыяльнай дыстанцыі (1-1,5 метра).

У бальнічных арганізацыях аховы здароўя павінен быць распрацаваны план арганізацыі працы ў рэжыме, які забяспечвае захаванне ўмоў інфекцыйнага стацыянара. Таксама неабходна распрацаваць схемы занавання ў амбулаторна-паліклінічных і бальнічных арганізацыях з захаваннем лагістыкі перамяшчэння пацыентаў і работнікаў.

Выключана патрабаванне да абавязковасці выкарыстання фізасобамі сродкаў індывідуальнай абароны (масак) пры наведванні аб'ектаў, арганізацый, аўтамабільнага, за выключэннем аўтамабіляў асабістага карыстання, паветранага, воднага, чыгуначнага транспарту, уключаючы метрапалітэн.

Учора з’явілася інфармацыя, што з 1 лістапада ў Мінску таксісты і кур’еры павінны будуць мець сертыфікат аб вакцынацыі. 

Сёння стала вядома, што рашэнне адмененае, як і патрабаванне аб абавязковым масачным рэжыме.

Нагадаем, што на нарадзе 19 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка загадаў спыніць праверкі абавязковага масачнага рэжыму і нікога не прымушаць да вакцынацыі.

Лукашэнка заняўся кавід-прафілактыкай насельніцтва, але атрымалася толькі горш. Што ён сказаў

«У нас пазіцыя — не трэба масак, нічога, само пройдзе». Што думаюць медыкі пра рэзананснае пасяджэнне па каранавірусе

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0