Рашэнне не толькі прызнае ліквідацыю арганізацыі парушэннем канвенцыі, але і прадугледжвае прыпыненне для Беларусі правоў і прывілеяў па канвенцыі, калі краіна не распачне крокі для аднаўлення рэгістрацыі Экадома да 1 снежня 2021 года.

Прыпыненне ўступіць у сілу з 1 лютага 2022 года.

За рашэнне прагаласавалі: 27 краін ЕС, а таксама Грузія, Ісландыя, Чарнагорыя, Нарвегія, Швейцарыя, Сербія, Вялікабрытанія.

Супраць — Казахстан, Кыргызстан, Арменія і Беларусь.

Устрымалася Малдова.

Агулам 34 краіны з 39 падтрымалі гэтае рашэнне і заклікалі Беларусь адмяніць рашэнне аб ліквідацыі Экадома.

Пасля выбараў 2020 года ў Беларусі адбыўся разгром грамадскага сектара, ліквідаваныя каля 150 грамадскіх арганізацыяў. 

«Не НДА, НКА і іншая дрэнь». Лукашэнка прапанаваў «заканадаўча вызначыць грамадзянскую супольнасць»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0