Аб гэтым паведамляецца на сайце гарвыканкама ў пятніцу, піша Інтэрфакс.

З 20 кастрычніка з комплекснага плана мерапрыемстваў па прафілактыцы інфекцыі COVID-19 у Бабруйску выключаны шэраг пунктаў. У тым ліку той, што тычыцца доступу работнікаў і наведвальнікаў на дыскатэкі, у гульнявыя клубы, казіно, аб'екты грамадскага харчавання, начныя клубы, бары, більярдныя, боўлінгі, адкрытыя з 23:00 да 8:00.

Два дні таму бабруйскія ўлады дазволілі доступ у такія ўстановы толькі пры наяўнасці сертыфіката аб праходжанні поўнага курса вакцынацыі супраць COVID-19 або даведкі аб адмоўным ПЛР-тэсце. Цяпер гэтую норму адмянілі.

Акрамя таго, у Бабруйску, як і па ўсёй Беларусі, адмянілі абавязковы масачны рэжым і сацыяльнае дыстанцыяванне.