Тлумачэнні напісаныя складана. Вось гэта, напрыклад, адзін сказ удакладнення:

«Гаворка ідзе аб прымяненні кіраўнікамі арганізацый неабходных мер па забеспячэнні кантролю за выкарыстаннем сродкаў абароны органаў дыхання работнікамі, фізічнымі асобамі пры наведванні аб'ектаў і арганізацый пры адсутнасці магчымасці захавання сацыяльнай дыстанцыі (1-1, 5 метра), а таксама неабходнасці распрацоўкі бальнічнымі арганізацыямі аховы здароўя планаў арганізацыі працы ў рэжыме, які забяспечвае захаванне ўмоў інфекцыйнага стацыянара, і схем занавання ў амбулаторна-паліклінічных і бальнічных арганізацыях з захаваннем лагістыкі перамяшчэння пацыентаў і работнікаў».

Але галоўнае ў тым, што адменена адміністрацыйная адказнасць да фізічных асоб за невыкарыстанне сродкаў абароны органаў дыхання (маскі) на аб'ектах усіх формаў уласнасці і ў грамадскім транспарце.

Але разам з тым, ва ўмовах эпідэміялагічнай сітуацыі, Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе грамадзянам выкарыстоўваць сродкі абароны органаў дыхання пры наведванні аб'ектаў і арганізацый, паведамляецца ў тэлеграм-канале.

«Службовым асобам прыйдзецца адказваць і перад законам, і перад людзьмі» — доктар Мікіта Салавей пра адмену масачнага рэжыму

Лукашэнка заняўся кавід-прафілактыкай насельніцтва, але атрымалася толькі горш. Што ён сказаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?