Вёска знаходзіцца ў Сакольскім павеце і ў закрытай зоне на польска-беларускай мяжы. Памежнікі, якія ў гэтым месцы патрулявалі раён, адразу пасля выяўлення цела мужчыны, паведамілі паліцэйскім.

— Цяпер працягваюцца працэсуальныя і апазнавальныя мерапрыемствы, якія праводзяцца супрацоўнікамі паліцыі пад наглядам пракурора, — сказаў прадстаўнік паліцыі.

На гэты момант паліцэйскія не знайшлі ў цела дакументаў, таму цяжка высветліць, кім быў мужчына і як ён апынуўся на гэтай лясістай мясцовасці.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?