Набор складаецца з 3 955 дэталяў і абыдзецца ў $250. Дызайн канструктара распрацаваў украінскі прыхільнік фільма — 28-гадовы Алекс Старажук. У кампаніі адзначаюць, што гэта самы вялікі набор з усіх, калі-небудзь створаных фанатамі ў рамках праекта Lego Ideas, які дазваляе карыстальнікам прыдумляць мадэлі самастойна. Увасобіць ідэю ў жыццё дапамагла дызайнер Lego Антыка Браканава.

«Ажыўляць праект Алекса было сапраўднай забавай. Ён прадумаў кожны аспект, ад планіроўкі пакояў да выкарыстання колеру і, вядома ж, дэталяў з фільма, каб зрабіць дом імгненна пазнавальным», — падкрэслівае дызайнерка праекта.

Канструктар паступіць у продаж 1 лістапада.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?