22 ліпеня 34‑гадовы барысавец у стане алкагольнага ап’янення збіў пенсіянерку.
Знаходзячыся за рулём «БМВ‑316», ён не справіўся з кіраваннем на аўтадарозе Неманіца —Пагадзіца — Кастрыца і здзейсніў наезд на 66‑гадовую жанчыну. Пасля гэтага кіроўца знік з месца здарэння, не аказаўшы жанчыне першую дапамогу і не выклікаўшы «хуткую». Пры гэтым яго не спыніў ні бетонны плот мясцовых могілак, ні жалезная агароджа адной з магіл.
Як паведамляе прэс‑служба ДАІ МУС, кіроўца і яго аўтамабіль, які належаў ягонай маці, былі знойдзеныя ў бліжэйшай вёсцы. У 2004 годзе ён ужо пазбаўляўся вадзіцельскга пасведчання за кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення, а ў траўні 2009 года яшчэ раз быў пазбаўлены права на кіраванне за ДТЗ.
0
0
0
0
0
0