Прагноз надвор’я на 24—26 ліпеня.
Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у Беларусі 24 ліпеня будзе пераменная воблачнасць. Ноччу па ўсходзе, а днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, навальніцы.
Днём у асобных раёнах моцныя залевы, град. Вецер паўднёвы, з пераходам на заходні 5—10 м/с, днём пры навальніцах шкавалістае ўзмацненне да 15—20 м/с, месцамі да 24 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 14—20°C, па Брэсцкай вобласці да плюс 22°C,
днём плюс 28—34°C, па захадзе плюс 23—27°C
Заўтра ў Мінску — пераменная воблачнасць. Ноччу без істотных ападкаў, у другой палове дня кароткачасовы дождж, навальніца,
у асобных раёнах моцныя залевы, магчымы град.
Вецер паўднёвы, днём з пераходам на заходні 5—10 м/с, пры навальніцы шквалістае ўзмацненне да 15—20 м/с, месцамі да 24 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 17—19°C,
днём плюс 28—30°C.
***
У наступныя двое сутак, 25 і 26 ліпеня, па краіне чакаецца воблачная з праясненнямі надвор’е.
25 ліпеня месцамі кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах навальніцы. Вецер заходні 6—11 м/с, пры навальніцах парывы да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 13—18°C, днём плюс 18—24°C.
26 ліпеня ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер заходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 9—15°C, днём плюс 16—22°C.
У Мінску 25 ліпеня — воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж. Вецер заходні 6—11 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 14—16°C, днём прыблізна плюс 20°C.