Фота depositphotos.com

Фота depositphotos.com

На здымках фільма «Раст» акцёр Алек Болдуін выпадкова застрэліў з бутафорскай зброі аператарку Галіну Хатчынс і раніў рэжысёра карціны Джоэла Соўзу. Сведкі, што бачылі Болдуіна пасля інцыдэнту, кажуць, што акцёр выглядаў шакіраваным, гэта ж бачна і на фота Болдуіна, зробленых амерыканскімі журналістамі. Паліцыя расследуе трагедыю, пакуль што абвінавачванні нікому не выстаўленыя.

Інцыдэнт на здымках «Раста» — з’ява зусім экстраардынарная. Раней было ўсяго некалькі аналагічных выпадкаў. З бутафорскай зброяй, што выкарыстоўваецца на здымках, абавязкова працуе каманда экспертаў, каб гарантаваць, што небяспечны рэквізіт нікому не пашкодзіць. У гэты раз нешта пайшло не так, тлумачыць komputerswiat.pl.

Што за зброя на здымачных пляцоўках?

Як сама бутафорская зброя, так і патроны да яе могуць несці небяспеку. Звычайна на здымках ужываюць халастыя патроны, якія імітуюць сапраўдны стрэл.

Сучасны патрон, акрамя іншых элементаў, уключае ў сябе зарад пораху і металічны элемент — кулю. Халастыя патроны не маюць у сваім складзе кулю. Замест яе, напрыклад, у склад патрона можа ўваходзіць папера ці вата.

Але гэта не значыць, што халастыя патроны цалкам бяспечныя. Стрэл патронам з куляй-імітатарам, зробленай, напрыклад, з дрэва ці паперы, можа параніць чалавека на адлегласці 10-20 метраў. Калі ж у патроне зусім няма кулі, ён усё роўна прадстаўляе небяспеку за кошт распаленых парахавых газаў, што выдзяляюцца з зброі падчас стрэлу.

Рэч яшчэ і ў тым, што ў якасці бутафорскай зброі на кіназдымках выкарыстоўваюць розныя прадметы. Гэта можа быць і сапраўдная зброя, якая не працуе. Таму на кожнай здымачнай пляцоўцы павінен быць спецыяльны чалавек, які будзе прыглядаць за зброяй і патлумачыць акцёрам, як з ёй правільна працаваць.

Пры гэтым варта выконваць спецыяльныя правілы. Напрыклад, нельга проста так нацэльвацца на людзей, нават калі размова ідзе пра непрацуючую зброю. Калі ж здымаюцца сцэны са стрэламі, трэба выконваць меры перасцярогі, у тым ліку і строга абмяжоўваць колькасць людзей на лініі агню. Варта не забываць, што бутафорская зброя — гэта ўсё роўна зброя, яна можа нанесці чалавеку траўму ці нават забіць яго.

Кейс Болдуіна

Згодна з запісамі амерыканскага суда, падчас здымак Алек Болдуін атрымаў ад асістэнта рэжысёра Дэйва Холза зброю, што чамусьці была заражаная баявымі патронамі. Сам асістэнт рэжысёра пра гэта не ведаў і паведаміў акцёру, што зброю можна бяспечна выкарыстоўваць у здымачным працэсе. Холз узяў адзін экземпляр зброі з трох, падрыхтаваных для здымак.

Калі Болдуін выстраліў, аператарка фільма Галіна Хатчынс была параненая ў грудзі. Рэжысёр фільма Джоэл Соўза, што стаяў за ёй, таксама атрымаў раненне. Хатчынс адвезлі на верталёце ў шпіталь універсітэта Нью-Мексіка, аднак выратаваць жанчыну не атрымалася. Соўза, у сваю чаргу, правёў некалькі дзён у шпіталі і быў выпісаны.

З рэўнасці жанчына праткнула віламі аднавяскоўку, падпаліла сябе і дом

Жыхар Бабруйска захацеў павялічыць свой імунітэт мухаморамі. Усё скончылася біццём галавой маршрутак

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0