Два папярэднія дні ў Расіі рэгістравалі больш за 37 тысяч новых выпадкаў каранавіруса. Агульная колькасць выпадкаў COVID-19, выяўленых у Расіі з пачатку пандэміі, склала 8 241 643.

За суткі ў Расіі памерлі 1072 чалавекі з каранавірусам. Пачынаючы з 19 кастрычніка ў Расіі штодня рэгіструюць больш за адну тысячу памерлых ад кавіду. З пачатку пандэміі, паводле звестак аператыўнага штаба, у Расіі памерлі 230 600 чалавек з каранавірусам.

З 30 кастрычніка па 8 лістападзе ў краіне абвешчаныя нерабочыя дні, а ў Маскве і Пецярбургу — лакдаўн.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?