Маладафронтавец Арцём Дубскі спыніў галадоўку ў знак пратэсту супраць дзеянняў супрацоўнікаў бабруйскага следчага ізалятара.

7 ліпеня Арцёма пакаралі годам зняволення за парушэньне правілаў адбыцця пакарання ў «справе 14‑ці».

17 ліпеня супрацоўнікі СІЗА запатрабавалі, каб Арцём напісаў заяву з просьбай перавесці яго адбываць пакаранне ў папраўчую калёнію. Пасля адмовы хлопцу адмовілі ў медыцынскай дапамозе, забралі рэчы і пагоршылі ўмовы ўтрымання. На знак пратэсту Арцём Дубскі распачаў галадоўку.

Ён паведаміў маці, што стаўленне да яго змянілася да лепшага і спыніў галадоўку.

Любоў Лунёва, Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0