Мы пагаварылі з ёй пра тое, ці сапраўды ўсё так кепска з эканомікай Беларусі: ці стануць заводы, ці будуць грошы на заробкі бюджэтнікам, на пенсіі? Якія яшчэ падаткі могуць увесці беларускія ўлады? Што адбываецца з «Беларуськаліем» і «Нафтанам» і як яны будуць абыходзіць санкцыі? Ці стане дапамагаць у гэтым Расія і што папросіць Пуцін у Лукашэнкі ў абмен на сваю падтрымку?

У вялікім інтэрв'ю Кацярына кажа, чаму мы столькі гадоў ходзім вакол «па пяцьсот» і чаму ва Украіне і Малдове зарплаты, як у Беларусі. Тлумачыць, колькі інвестыцый краіна страціла з-за рэпрэсій. А таксама разважае пра тое, ці дапаможа беларускім уладам разгром грамадзянскай супольнасці і знішчэнне незалежнай сацыялогіі.

00:51 — рэальная сітуацыя ў беларускай эканоміцы

05:22 — калі чакаць асноўны ўдар санкцый і як пацерпяць звычайныя беларусы

09:58 — што адбываецца з «Нафтанам»

11:56 — чаму Кітай не будзе ратаваць Беларусь

16:27 — колькі інвестыцый мы недаатрымалі з-за рэпрэсій

18:52 — ці дапамогуць санкцыі падняць нацыянальную эканоміку, як сцвярджае Мясніковіч

20:36 — ці могуць Беларусь адключыць ад SWIFT

21:12 — ці пакрые Расія ўсе страты Беларусі?

23:38 — ці патрапяць пад санкцыі расійскія кампаніі, якія будуць дапамагаць беларускім

26:24 — што будзе, калі Расія пашырыць свой бізнэс у Беларусі

31:58 — пра дзіравыя санкцыі і супрацу з Захадам

33:39 — што з «Беларуськаліем» і пастаўкамі

37:22 — як будзе выкручвацца з-за ўвядзення санкцый тытунёвая фабрыка «Нёман»

38:50 — ці мае эфект масавая скупка валюты і зняцце грошай з дэпазітаў

42:45 — чаму мы столькі гадоў ходзім вакол зарплаты ў $500

46:57 — ці можа паўтарыцца сітуацыя 2011 года і дэвальвацыя

49:05 — што было б з эканомікай, калі б улады ўвялі лакдаўн

51:21 — чаму ўлада не падтрымала малы і сярэдні бізнэс у пандэмію

53:26 — ці можа здарыцца, што не будзе чым плаціць заробкі бюджэтнікам і пенсіі

59:05 — сітуацыя з IT у краіне

01:02:33 — што страціла Беларусь за год рэпрэсій

01:04:58 — ці дапаможа разгром грамадзянскай супольнасці ўладам захавацца

01:12:20 — чаму беларускія ўлады знішчылі незалежную сацыялогію

1:17:41 — пра новыя падаткі і на чым яшчэ беларускія ўлады паспрабуюць зарабіць

1:23:53 — беларусы баяцца капіталізму? На самай справе не

1:26:03 — ці засталіся ў беларускай уладзе людзі, гатовыя падымаць, а не тапіць эканоміку

1:29:21 — эканоміка можа абрынуцца. Ці патрэбныя перамены такім коштам?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0