«Былі запланаваныя некалькі тэлефанаванняў. Але яны не адбыліся. Не ведаю чаму, мы спрабуем гэта высветліць, але дакладна ведаю, што тыя, каму ён мусіў тэлефанаваць, яны чакалі, — распавёў падчас брыфінгу экс-адвакат Бабарыкі Дзмітрый Лаеўскі. — Ёсць праблема з лістамі. Ён іх атрымлівае, але яму іх перадаюць толькі некалькі разоў на месяц.

Што тычыцца ўмоў працы, была праблема, якая звязана з высокай тэмпературай у пякарні, дзе ён працаваў. Пасля звароту абароны прыехала камісія, якая абследавала памяшканне.

І нам вядома, што на сёння ёсць адказ прадпрыемства пры калоніі, што ўмовы патрабаванням адпавядаюць. Але мы не можам даведацца, якія мерапрыемствы былі праведзены і якім стандартам гэтыя ўмовы адпавядаюць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0