Пра гэта на прэс‑канферэнцыі ў Мінску 23 ліпеня заявіў першы намеснік дырэктара Фонду дзяржаўнай маёмасці Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Пётр Лук’янаў.

Паводле яго слоў, у Міністэрстве эканомікі і ў Мінгарвыканкаме ўжо прайшлі перамовы па гэтым пытанні. «Банк гатовы набыць прадпрыемства, часткова захаваць яго профіль, а таксама ўзяць на сябе расходы па вынасе завода за горад», — заявіў Лук’янаў, дадаўшы, што вынас завода за межы сталіцы «прадугледжаны генеральным планам забудовы горада». Разам з тым, паводле яго слоў, «БелСвісБанк» ставіць умову даць яму магчымасць забудоўшчыка ў адпаведнасці з генеральным планам забудовы.

Лук’янаў таксама нагадаў, што ААТ «Мінскі парцалянавы завод» быў выключаны з плана прыватызацыі на 2008—2010 гады. Аднак «завод не закрываецца, яго акцыі знаходзяцца ў камунальнай уласнасці», падкрэсліў ён.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0