Заўважна ўпаў заробак у будаўніцтве — на 76 рублі ў верасні ў параўнанні са жніўнем.
Але самым сур’ёзным было падзенне заработку ў дзейнасці паветранага транспарту — на 642 рублі (заробак у верасні склаў 3186 рублёў), а таксама ў дзейнасці пасажырскага паветранага транспарту — на 727 рублёў (склаў 3274 рублі).
Падзенне заробку ў паветраным транспарце можна параўнаць з месячным заробкам у цырульнях і салонах прыгажосці. Іх сярэдні намінальны заробак у верасні быў 686,5 рубля.
Памер заробку ў галіне паветранага транспарту, відаць, адлюстроўвае стан галіны пасля прымусовай пасадкі ў Мінску 23 траўня 2021 года самалёта Ryаnair з Раманам Пратасевічам на борце. З 5 чэрвеня 2021 года ЕС забараніў усім дзяржаўным беларускім авіякампаніям палёты над тэрыторыяй Еўрасаюза.
Затое выраслі заробкі ў лесаводстве і лесазагатоўках — амаль на 100 рублёў, у рыбалоўстве і рыбаводстве — на 141 рубель, вытворчасць цэлюлозы, паперы і вырабаў з паперы вырасла аж на 235 рублёў.