Першапачаткова адвакат патрабаваў для жанчыны кампенсацыю ў тры разы большую, аднак суд задаволіў пазоў толькі часткова.

Як распавёў адвакат Браніцкі, 13 чэрвеня 2020 года 60-гадовы Сяргей Мядзведзеў звярнуўся па медыцынскую дапамогу ў раённую бальніцу Ахтубінска са скаргамі на кашаль і боль у грудзях. Ён папярэдзіў медыкаў аб тым, што кантактаваў з людзьмі, якія заразіліся каранавірусам, аднак у мужчыны аналіз на наяўнасць віруса ў арганізме не ўзялі і прызначылі лячэнне грудным зборам. Праз некалькі дзён стан Мядзведзева пагоршаў, і яго шпіталізавалі. Па словах адваката, мужчыну адправілі ў звычайнае інфекцыйнае аддзяленне.

Аналіз на каранавірус у Мядзведзева ўзялі толькі 22 чэрвеня, праз дзевяць дзён пасля з'яўлення першых сімптомаў. Ён памёр у той жа дзень, заражэнне COVID-19 устанавілі пасмяротна.

Жонка Мядзведзева пасля яго смерці звярнулася ў Следчы камітэт, была заведзеная крымінальная справа аб кампенсацыі маральнай шкоды, звязанай з прычыненнем шкоды жыццю і здароўю. Судмедэксперты знайшлі недакладнасці ў аказанай мужчыну меддапамозе, але не звязалі іх са смерцю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0